Вярхоўны суд не знайшоў парушэнняў у справе будаўніцтва камерцыйнай аптэкі

2013 2013-03-06T08:29:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viarhouny_sud_shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Для жыхароў брэсцкага дома №32 па Набярэжнай імя Францыска Скарыны зварот у гэтую судовую інстанцыю быў апошняй магчымасцю дамагчыся спынення будоўлі, якую яны лічаць незаконнай.

Раней жыхары дома дамагліся ад гарадскіх уладаў правядзення незалежнай экспертызы, якая б дала адказ на пытанне, наколькі бяспечна весці будоўлю аптэкі ў міжкалоннай прасторы дому, які які яшчэ некалькі гадоў таму знаходзіўся ў аварыйным стане і патрабаваў узмацнення фундаменту. Аднак ніякай экспертызы людзі не дачакаліся, а спробы у судовым парадку на раённым і абласным узроўні аспрэчыць сам факт будаўніцтва, былі беспаспяховымі.

Адна з ініцыятараў зваротаў у суд Галіна Волкава вельмі засмучана тым, што і Вярхоўны суд не палічыў неабходным разабрацца ў гэтай справе па сутнасці, цалкам падтрымаўшы папярэднія судовыя рашэнні. “Вельмі балюча, што ніводны суд не абараніў нашы правы, - кажа Волкава. - Мы спадзяваліся, што самая галоўная інстанцыя праверыць усе дадзеныя і пацвердзіць наяўнасць парушэнняў беларускага заканадаўства”.

Пакуль жыхары дому рыхтуць надзорную скаргу, але маюць намер працягваць барацьбу, бо па-ранейшаму ўпэўненыя, што былі парушаны іхнія правы дольшчыкаў, а дакументы наконт дазволу будаўніцтва аптэкі фальсіфікуюцца на ўзроўні выканаўчай улады.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international