Баранавічы: Сяргей Гоўша накіраваў паведамленне ў Камітэт па правах чалавека ААН

2013 2013-03-05T13:48:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-gousha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша

Сяргей Гоўша

Праваабаронца Сяргей Гоўша 5 сакавіка накіраваў паведамленне ў Камітэт па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (далей КПЧ). У ім паведамляецца, што ён быў адзін з заснавальнікаў грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна”, якое Вярхоўны Суд РБ беспадстаўна ліквідаваў 28 кастрычніка 2003г. Палічыўшы гэтае рашэнне незаконным, Сяргей Гоўша, у ліку 10 сябраў “Вясны” звярнуўся ў КПЧ з паведамленнем аб парушэнні Рэспублікай Беларусь яго права на асацыацыю. Разглядзеўшы гэты зварот, КПЧ прыйшоў да высновы: РБ парушыла права Сяргея Гоўшы (як і іншых сааўтараў паведамлення) на асацыацыю. Таму КПЧ рэкамендаваў Беларусі перарэгістраваць ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна”, а аўтарам паведамлення выплаціць кампенсацыю.

Зыходзячы з меркаванняў КПЧ, Сяргей Гоўша, ў ліку ўсіх сааўтараў паведамлення, ў 2007 і двойчы ў 2009 годзе звяртаўся ў Міністэрства юстыцыі з хадайніцтвам аб аднаўленні рэгістрацыі “Вясны”, але безвынікова.

У склаўшыхся ўмовах, праваабаронца Сяргей Гоўша, на падставе арт.35 Закона “Аб міжнародных дамовах РБ”, 26 верасня 2009 года звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў Беларусі з хадайніцтвам аб садзейнічанні ў аднаўленні яго парушанага права. Менавіта гэтае міністэрства ажыццяўляе кантроль за выкананнем міжнародных пагадненняў. Але ў сваім лісце 20 кастрычніка 2009 года Міністэрства замежных спраў паведаміла, што выкананне Меркаванняў КПЧ знаходзіцца ў кампетэнцыі судовых устаноў краіны.

Улічваючы рэкамендацыю Міністэрства замежных спраў, праваабаронца Сяргей Гоўша звярнуўся спачатку ў суд Маскоўскага раёна, а затым ў Мінскі гарадскі і Вярхоўны Суд з зыскам да Міністэрства фінансаў РБ аб выплаце яму кампенсацыі за маральную шкоду з-за немагчымасці працягваць актыўнае грамадскае жыццё. Аднак усе суды адмовілі грамадскаму актывісту ў разглядзе яго справы, матывуючы тым, што гэтая зыскавая заява не падляжыць разгляду ў судзе, “из-за его неподведомственности”.

У сваім паведамленні ў КПЧ праваабаронца Сяргей Гоўша тлумачыць, што ён быў пазбаўлены права на справядлівае судовае разбіральніцтва, а гэта з’яўляецца парушэннем, на яго думку, як беларускага, так і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Такім чынам, грамадскі актывіст Сяргей Гоўша вычарпаў ўсе наяўныя ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны ў спробе ажыццявіць сваё права на асацыацыю, гарантаванае артыкулам 36 Канстытуцыі.

Таму Сяргей Гоўша просіць КПЧ прызнаць яго ахвярай парушэння РБ права на справядлівае судовае разбіральніцтва, прадугледжанае арт.14 (1) Пакта. Ён таксама просіць КПЧ указаць РБ на неабходнасць прыняцця такіх мер, якія былі б дастатковымі для выканання правоў, прызначаных у Міжнародным пакце грамадзянскіх і палітычных правоў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international