Праваабаронцу Андрэю Бандарэнку пагражае крымінальная справа

2013 2013-03-04T22:51:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У дачыненні да Андрэя Бандарэнкі можа быць распачатая крымінальная справа за «паклёп на адрас супрацоўнікаў міліцыі».

У лютым 2013 года навінавыя сайты абляцела інфармацыя аб тым, як супрацоўнікі Лідскага РАУС здзекаваліся над Багданам і Іванам Шкурко.

Ледзь пазней маці Івана і Багдана, Ларыса Шкурко, дала інтэрв'ю і распавяла пра тое, што адбывалася з ёю і яе сынамі ў ноч на 18 лістапада 2012 года, паведамляе сайт «Платформы».

Рэакцыя праваахоўнікаў не прымусіла сябе доўга чакаць, вось толькі накіраванасць гэтай рэакцыі выклікае здзіўленне. Замест таго, каб справядліва праводзіць праверку таго, што адбылося, лідскія міліцыянты вырашылі... абвінаваціць у паклёпе Андрэя Бандарэнку.

Некалькі дзён таму Андрэй Бандарэнка са здзіўленнем даведаўся, што яго шукае міліцыя г. Кіраўск (Магілёўскай вобласці), дзе ён афіцыйна прапісаны. Пры гэтым ніякіх позваў па месцы прапіскі не прыходзіла, міліцыянты проста тэлефанавалі бацьку Андрэя і настойліва прасілі перадаць сыну, што яго чакаюць у РАУСе.

Так і не дачакаўшыся сустрэчы з Андрэем Бандарэнкам, кіраўскія ахоўнікі парадку накіравалі дакументы назад у Ліду.

Як стала вядома, у дачыненні да Андрэя Бандарэнкі можа быць распачатая крымінальная справа за «паклёп на адрас супрацоўнікаў міліцыі».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international