viasna on patreon

Справу Уладзя Яроменка накіравалі на новы разгляд

2013 2013-03-04T20:00:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jaromienak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст “Маладога фронта” Уладзімір Яроменак

Актывіст “Маладога фронта” Уладзімір Яроменак

15 студзеня 2013 года пастановай суда Першамайскага раёна г.Мінска Уладзь Яроменак быў прызнаны вінаватым у паўторным парушэнні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду, за што яго пакаралі 12 суткамі арышту.  

Аднак сам актывіст на судовым паседжанні не прысутнічаў, судовыя выканаўцы не папярэдзілі актывіста належным чынам. Як вынік, Яроменак быў пазбаўлены законнага права на абарону.

Гэта стала нагодай звярнуцца са скаргай у Мінскі гарадскі суд, які 26 лютага 2013 года адмяніў рашэнне суддзі Першамайскага раёна і адправіў справу на новы разгляд да іншага суддзі, але ў той самы суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства