Мінскі абласны суд пакінуў у сіле рашэнне аб прызыве ў войска Паўла Сяргея

2013 2013-03-04T19:02:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pavel-sjarhei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сяргей

Павел Сяргей

Судовая калегія спасылаецца на тое, што ў Беларусі адсутнічае заканадаўчы парадак праходжання альтэрнатыўнай грамадзянскай службы, а таксама неабгрунтаваныя довады прызаўніка пра тое, што служыць у войску яму не дазваляюць рэлігійныя перакананні.

Павел Сяргей - актывіст "Маладога фронту", які быў выключаны з Маладзечанскага палітэхнічнага каледжа пасля адсідкі на Акрэсціна. Летась яму пачалі прыходзіць позвы з ваенкамата, куды ён накіраваў заяву на альтэрнатыўную грамадзянскую службу, паколькі не можа "па сваіх рэлігійных перакананнях насіць вайсковую форму і служыць у войску сярод камуністычнай сімволікі (серпа і молата), пад якой у СССР пераследавалі хрысціянаў". Аднак адмыслова створаная камісія пры ваенкамаце палічыла неабгрунтаваным патрабаванне прызаўніка, таму ў праходжанні АГС яму адмовілі. 

Хлапец звярнуўся ў Маладзечанскі раённы суд, але там дзеянні вайскоўцаў палічылі законнымі. 28 лютага была разгледжана касацыяйная скарга Паўла Сяргея на рашэнне райсуда, але Мінаблсуд таксама адмовіў ухваліць скаргу актывіста. У заключэнні, падпісаным старшынёй Мінскага абласнога суда У.П. Крайко, адзначаецца, што ў Беларусі адсутнічае заканадаўчы парадак праходжання альтэрнатыўнай грамадзянскай службы. Аргументы Паўла Сяргея, што ён не можа служыць у войску па рэлігійных матывах, прызнаныя неабгрунтаванымі, паколькі аспрэчваюцца паказаннямі пастара царквы хрысціянскай веры евангелістаў, да якой належыць заяўнік. 

Зараз Павал Сяргей служыць у пуцявым батальёне ў Слуцку.

Нагадаем, што права на праходжанне АГС замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь яшчэ ў 1994 годзе. Аднак за гэты час так і не быў створаны адмысловы закон, які б рэгуляваў гэтыя працэсы. Магчыма, дэпутаты прымуць яго сёлета, адпаведная норма зафіксавана ў Плане законапраектаў на 2013 год. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international