Анджэю Пачобуту пагражаюць турмой

2013 2013-03-04T15:45:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/andrei-paczobut.jpg
Журналіст Андрэй Пачобут

Журналіст Андрэй Пачобут

Анджэя Пачобута афіцыйна папярэдзілі пра недапушчальнасць з'яўлення на «несанкцыянаванай акцыі» 11 сакавіка.

Сёння журналіст «Газеты Выборчай» з'явіўся ў гродзенскую інспекцыю па выкананні пакаранняў, дзе ён абавязаны адзначацца кожны панядзелак у адпаведнасці з прысудам ад 5 ліпеня 2011 года.

Афіцэр міліцыі ўручыў Анджэю Пачобуту афіцыйнае апавяшчэнне аб тым, што яму, як «асобе, якая адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання», забаронена наведваць «несанкцыянаваную акцыю, якая пройдзе ў Гродне 11 сакавіка 2013 года». Журналіста папярэдзілі, што ў выпадку парушэння забароны ён адправіцца ў турму.

«Гэта не першае падобнае папярэджанне. У першую гадавіну разгону Плошчы - 19 снежня 2011 года - міліцыянты таксама забаранілі мне прымаць удзел у якіх-небудзь мерапрыемствах. Думаю, што і тады, і цяпер яны проста выконваюць разнарадку, якая паступіла «зверху». Супрацоўнікі інспекцыі не змаглі мне растлумачыць, што за акцыя будзе праходзіць 11 сакавіка, і чаму яна прысвечана», - сказаў Анджэй Пачобут.

Нагадаем, 5 ліпеня 2011 года журналіст быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады. Суд прызнаў яго вінаватым у «паклёпе». 21 чэрвеня 2012 года Пачобут зноў быў арыштаваны, супраць яго распачатая крымінальная справа па артыкуле «паклёп на прэзідэнта». Падставай сталі нататкі журналіста ў блогу і яго артыкулы на сайтах "Хартыя-97" і «Белорусский партизан».

30 чэрвеня Анджэй Пачобут быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international