Прадпрымальнікі «Сакрэту» ў Гомелі не здаюцца

2013 2013-03-04T15:41:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hc-sakret.jpg

3 сакавіка ў Гомелі прадпрымальнікі гандлёвага цэнтру «Сакрэт» правялі чарговы сход супраць неабгрунтаванага падвышэньня арэнднай платы і нежаданьня ўласьніка заключыць дамовы на год.

Стыхійны сход выклікаў інфармацыйны ліст, які напярэдадні даслаў прадпрымальнікам цяперашні ўласьнік «Сакрэту» — менскае таварыства «НП-Сэрвіс».

Сябра рады прадпрымальнікаў Ірына Жыхарава:Калі ня раніцай, то ўвечары мы атрымліваем лісты-страшылкі, як празвалі іх прадпрымальнікі. Цяпер нам загадваюць падпісаць да 15.00 4 сакавіка дадатковае пагадненьне пра падвышэньне арэнднай платы. І дзейнічаць гэтае дадатковае пагадненьне будзе толькі да 1 верасьня. Гэта, па-сутнасьці, сьмяротны прысуд прадпрымальнікам, бо зь верасьня ўласьнік можа зноў падымаць арэндную плату. Стаміліся ад нестабільнасьці ня толькі мы, але й гараджане, якія прыходзяць у гандлёвы цэнтар.

​​Прадстаўнікі менскай кампаніі «НП-Сэрвіс» не былі на сходзе. Туды прыйшла начальніца аддзелу прадпрымальніцтва камітэту эканомікі Гомельскага аблвыканкаму Марына Крывунь:


«Я толькі што перамовілася з Іванам Беразоўскім з „НП-Сэрвіс“. Ні на якія саступкі ён ня ідзе — на 20 адсоткаў павышаецца арэнда да 1 верасьня. У вас ёсьць час сёньня і заўтра да абеду падпісаць дамову арэнды альбо не падпісаць».

Прадпрымальнікаў абурыла такая заява. Яны сталі выстаўляць прэтэнзіі ўладам, што тыя не рэгулююць сытуацыю з пункту гледжаньня антыманапольнага заканадаўства. Бізнэсоўцы ў адзін голас заявілі пра неабходнасьць чарговай сустрэчы з уласьнікам у прысутнасьці старшыні аблвыканкама Ўладзімера Дворніка. Два тыдні таму на такой сустрэчы ў аблвыканкаме згаданы прадстаўнік «НП-Сэрвіс» Іван Беразоўскі пагадзіўся на 20-адсоткавае падвышэньне арэнды й заключэньне гадавой дамовы з прадпрымальнікамі.

Марына Крывунь паўторна зьвязалася праз мабільны тэлефон з Іванам Беразоўскім і заявіла, што будзе дакладаць кіраўніцтву аблвыканкаму пра нежаданьне кампаніі «НП-Сэрвіс» урэгуляваць канфлікт з арэндатарамі. На гэтую заяву прадпрымальнікі адрэагавалі воплескамі.

​​Прадпрымальніца Ірына Сяркова: Канечне, уласьнік не сказаў, што працягне дамову на год. Але мы дамагліся, каб старшыні аблвыканкаму сказалі праўду, бо ўласьнік заяўляе, што, маўляў, толькі траціна прадпрымальнікаў не падпісала дамовы. А гэта ня так.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international