Генік Лойка заўтра абскарджвае незаконнае затрыманне

2013 2013-03-04T15:27:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/henik-loika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Лойка

Генадзь Лойка

Разгляд касацыйнай скаргі адбудзецца ў 15.00 у гарадскім судзе Мінску.

Нагадаем, знакаміты скульптар Генік Лойка быў затрыманы ў Дзень роднай мовы 21 лютага побач з колішняй беларускамоўнай гімназіяй.

Ён правёў адзіночны пікет з расцяжкай "Віншую з Днём роднай мовы. Гімназія № 4 была апошняй з беларускай мовай навучання". 

Летась у статут гімназіі № 4 былі ўнесеныя змены, якія дазваляюць выкладаць на рускай мове.

Намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Алена Мікалайчык папаярэдзіла Геніка пра тое, што ён ладзіць несанкцыянаваную акцыю. Пазней яго затрымалі міліцыянты. Судом Фрунзенскага раёна ён быў пакараны на 5 сутак арышту, якія правёў на Акрэсціна. Дарэчы, суддзя райсуда Алены Лапо адмовіла скульптару ў прадстаўленні перакладчыка.

Пасля выхаду з турмы Лойка заявіў: "Ад сваёй мэты я не адмаўляюся, буду далей змагацца за родную мову".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international