Справа братоў Шкурко. Міліцыя шукае Андрэя Бандарэнку

2013 2013-03-04T09:19:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Праваабаронца аказаўся пад пільнай увагай беларускай міліцыі, распаўсюдзіўшы інфармацыю пра тое, што два хлопцы абвінавацілі Лідскі РАУС у катаваннях.





 

Міліцыянты з Ліды накіравалі запыт у Кіраўск Магілёўскай вобласці, дзе афіцыйна прапісаны Андрэй Бандарэнка, з паведамленнем аб магчымым завядзенні крымінальнай справы нібыта за паклёп на лідскіх міліцыянтаў.

Супрацоўнікі Кіраўскага РАУС у сваю чаргу патэлефанавалі праваабаронцу і запрасілі яго на размову для высьвятлення абставінаў. Паколькі афіцыйнай позвы не было, спадар Бандарэнка адмовіўся з'яўляцца ў РАУС.

З міліцыяй Ліды праваабаронцу звязвае справа братоў Шкурко.

Кіраўнік установы «Платформы», якая займаецца абаронай правоў вязняў, Андрэй Бандарэнка распавёў са словаў двух лідскіх хлопцаў, як міліцыянты фізічна і маральна іх катавалі. Між тым затрыманым хлопцам цяпер пагражае крымінальная або адміністратыўная адказнасць за супраціў міліцыі. Гэтая гісторыя атрымалася шырокі розгалас у СМІ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international