Брэст: праца мясцовых дэпутатаў застаецца таямніцай

2013 2013-03-03T15:25:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzenisenka-ludmila-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На зварот старшыні Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людмілы Дзенісенкі атрымана звычайная адпіска.

У сваім звароце на імя старшыні абласнога Савета дэпутатаў Сяргея Ашмянцава кіраўніца партыйнай структуры спрабавала атрымаць адказ на пытанне, якім чынам можна трапіць да прыём да “народных абраннікаў”. Па словах Людмілы Дзенісенкі, гэтае пытанне выклікана тым, што ў дзяржаўных СМІ і на афіцыйных сайтах няма ніякай інфармацыі наконт сустрэч дэпутатаў з выбаршчыкамі. “На інтэрнэт-старонцы аблвыканкама ёсць толькі спіс дэпутатаў, але не ва ўсіх нават пазначана месца працы і кантактны тэлефон, - заўважае Людміла Міікалаеўна. – Акрамя таго, адсутнічаюць межы выбарчых акругаў, і людзі не заўсёды ведаюць, да якога дэпутата звяртацца”.

У атрыманым з абласнога Савету дэпутатаў лісце чамусьці паведамляецца, што дэпутат ажыццяўляе свае паўнамоцтвы без адрыву ад асноўнага месца працы і не атрымоўвае за гэта ніякіх грошай, але няма ніводнага канкрэтнага адказу па сутнасці зададзеных пытанняў. У прыватнасці, у пытанні пра кантактныя тэлефоны дэпутатаў Людміле Дзенісенка было прапанавана звярнуцца да публікацый 2010 года, калі ў дзяржаўных СМІ друкаваліся звесткі пра ўсіх кандыдатаў у дэпутаты. “Няўжо каб звязацца са сваім “народным абраннікам” я павінна зараз глядзець у архіве публікацыі, што былі тры гады таму і шукаць там патрэбныя тэлефоны дэпутатаў?” – здзіўлена актывістка партыі “Справядлівы свет”.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international