Алесь Яўдаха мае патрэбу ў дапамозе

2013 2013-03-01T23:22:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Калі штраф не будзе выплачаны цягам месяца, арыштаваную маёмасць Алеся Яўдахі (сістэмны блок камп’ютара, забраны падчас ператрусу) пусцяць з малатка. Таксама будуць канфіскаваныя апісаныя раней рэчы: манітор, друкарка, аўдыёсістэма да камп’ютара. «Калі судовыя выканаўцы знойдуць яшчэ што вартае апісання, таксама апішуць, — кажа Алесь Яўдаха. — Калі грошай ад іх рэалізацыі не хопіць для пагашэння штрафу (а іх дакладна не хопіць), накіруюць выканаўчы ліст на працу, каб вылічвалі 50% з заробку».

Ахвотным дапамагчы трэба звяртацца да самога Алеся на мэйл: ales.jaudacha@gmail.com

Нагадаем, што Алесь Яўдаха дасылаў праз пошту беларускія кнігі, у тым ліку вядомых беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Уладзіміра Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна. Наезд на яго пачаўся пасля таго, як ён стаў распаўсюджваць і кнігу «Маладафронтаўцы». У ягонай дзейнасці падатковая інспекцыя і Дэпартамент фінансавых расследаванняў угледзелі незаконнае прадпрымальніцтва, завялі справу і перадалі яе ў суд, які пачаўся ў 2011 годзе.

У ліпені 2012 года Алесь Яўдаха быў пакараны годам абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы (г.зв. «хатняя хімія», тэрмін пачаў адбываць з 15 кастрычніка 2012). Таксама было пастаноўлена спагнаць з яго 54 млн 536 тыс. 600 рублёў кампенсацыі шкоды і 2 млн 726 тыс. 830 рублёў дзяржаўнай пошліны.

30 кніжак «Маладафронтаўцы», праз якія і пачаўся пераслед Яўдахі, суд пастанавіў знішчыць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international