viasna on patreon

Баранавіцкі праваабаронца звярнуўся ў Канстытуцыйны суд

2013 2013-03-01T15:28:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gousha-siargej-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Сяргей Гоўша лічыць неабходным ўнясенне зменаў у Працэсуальна-выканаўчы кодэкс РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях, зыходзячы з уласнага вопыта.

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша 1 сакавіка накіраваў у Канстытуцыйны Суд пісьмовы зварот. На падставе ўласнага вопыта ён прапануе КС прызнаць неадпаведнымі Канстытуцыі і міжнародным прававым нормам палажэнні Працэсульна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей ПВКабАП) у пытанні немагчымасці адмены дзяржпошліны, а таксама прапанаваць Палаце прадстаўнікоў разгледзець пытанне аб дапаўненні ПВКаАП з тым, каб дзейным чынам забяспечыць гарантыі судовай абароны правоў і свабод асобы.

У сваім лісце грамадскі актывіст паведамляе КС, што пастановай суддзі Васіля Петрыва суда г. Баранавічы ад 21 жніўня 2012 г. ён быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, не пагадзіўшыся з якой 30.08.2012г. накіраваў у суд скаргу і напісаў у суд заяву аб вызваленні яго ад дзяржпошліны ў сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам.

Аднак пастановай суддзі Васіля Петрыва ад 13 верасня 2012 г. Сяргею Гоўшы было адмоўлена ў задавальненні хадайніцтва аб вызваленні яго ад уплаты дзяржаўнай пошліны ў сувязі з тым, што Працэсуальна-выканаўчым кодэксам РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях магчымасць вызвалення ад уплаты дзяржпошліны пры падачы скаргаў на пастановы суда не прадугледжана.

У сваім лісце Сяргей Гоўша падсумоўвае, што ён не змог скарыстацца правам на абскарджанне судовых пастаноў.

Разам з тым, рашэнне па скарзе, на погляд Сяргея Гоўшы, высветліла агульную праблему: наяўнасць ў дзеючым адміністрацыйна-працэсуальным заканадаўстве прабелу, ц выніку якога парушаецца канстытуцыйнае права грамадзян на судовую абарону.

Пры гэтым Сяргей Гоўша зыходзіць з наступнага. Ён адзначае, што права на судовую абарону гарантавана арт. 60 Канстытуцыі РБ. А ў арт. 2 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (далей МПГПП) замацаваны абавязак кожнай дзяржавы-удзельніцы Пакту забяспечыць кожнай асобе, правы і свабоды каторай парушаны, эфектыўны сродак прававой абароны.

Сяргей Гоўша лічыць, што зыходзячы з вышэй прыведзеных палажэнняў Канстытуцыі і ратыфікаванага РБ МПГПП, дзяржава павінна ствараць такія сродкі прававой абароны, якія б гарантавалі эфектыўную абарону парушаных правоў і свабод асобы.

Згодна арт. 130 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса РБ, суд ці суддзя, зыходзячы з маёмаснага становішча грамадзяніна, мае права поўнасцю ці часткова вызваліць яго ад уплаты судовых выдаткаў. Па тых жа падставах, у адпаведнасці з арт. 134 ГПК, суд ці суддзя ўплату судовых выдаткаў можа адтэрмінаваць ці растэрмінаваць.

Сяргей Гоўша дадае, што і Гаспадарчы працэсуальны кодэкс РБ таксама прадугледжвае магчымасць адтэрміноўкі ці растэрміноўкі ўплаты дзяржаўнай пошліны (арт. 127).

Далей Сяргей Гоўша сцвярджае, што нават у крымінальным працэсе асуджаны можа быць вызвалены ад выплаты працэсуальных выдаткаў, якія ў гэтым выпадку адносяцца на кошт дзяржавы (арт. 163).

Такім чынам, Сяргей Гоўша падсумоўвае, што адміністрацыйна-працэсуальным заканадаўствам, як адзначана ў пастанове суддзі ад 13 верасня 2012 г., такой магчымасці не прадугледжана.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства