Затрыманых журналістаў БелаПАН вызвалілі

2013 2013-02-28T15:50:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymanyja-zhurnalisty-belapan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота прэс-службы БАЖ

Фота прэс-службы БАЖ

У другой палове дня 28 лютага каля Акадэміі навук у Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналістаў Васіля Сямашку, Ганну Афоніну і Сяргея Сацюка.

Пра гэта паведаміла агенцтва БелаПАН.

Прычыну затрымання ім не растлумачылі. Затрыманыя паінфармавалі калег, што іх павезлі ў аддзяленне міліцыі Першамайскага раёна для разбіральніцва.

Там супрацоўнікі міліцыі перапісалі пашпартныя дадзеныя затрыманых, прагледзелі адзнятае відэа, нічога не выдалялі.

Як распавялі журналісты прэс-службе ГА "БАЖ", яны рабілі апытанне ў раёне Акадэміі навук: прапаноўвалі мінакам адказаць на пытанне, каго б яны падтрымалі матэрыяльна — уладу ці апазіцыю, — кінуўшы сімвалічныя грошы ў адну з дзвюх адпаведных скрыняў. Увесь працэс здымалі на відэа. Праз пэўны час да іх падышлі міліцыянты, праверылі дакументы,  потым пад'ехала "Газэль", у якую журналістам прапанавалі сесці і "праехаць".

На развітанне міліцыянты Першамайскага РАУС параілі ім наступным разам ладзіць свае апытанні на тэрыторыі іншага раёна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international