viasna on patreon

У Салігорску працягваецца барацьба за моўную роўнасць

2013 2013-02-28T13:35:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bel-mova-u.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары сталіцы гарнякоў патрабуюць прывядзення назваў салігорскіх органаў уладаў у адпаведнасць з Канстытуцыяй і законам “Аб мовах”.

Адпаведная заява з ініцыятывы намесніка Салігорскай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” Уладзіміра Маскоўскага была накіравана старшыні Салігорскага райвыканкаму Аляксандру Рымашэўскаму. Сярод іншага грамадзяне патрабуюць вывесіць шыльды на будынку Салігорскага райвыканкаму і раённага Савета дэпутатаў на дзяржаўнай беларускай мове. На дадзеным момант уваход гэтых дзяржаўных органаў аздоблены шыльдамі толькі на рускай мове. Такая сітуацыя фактычна дыскрымінуе беларускамоўных грамадзян раёну, якія пры звароце ў дзяржаўныя ўстановы не могуць карыстацца сваё роднай мовай, пачынаючы наўпрост з уваходу ў будынак.

Таксама заяўнікі патрабуюць усталявання кантролю за выкананнем артыкула 17 Канстытуцыі і артыкула 31 закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” з боку дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў Салігорску і Салігорскага раёну.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства