У правядзенні мітынгу салідарнасці з палітвязнямі адмоўлена

2007 2007-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былому дэпутату “палаты прадстаўнікоў” Сяргею Скрабцу Менгарвыканкам адмовіў у правядзенні мітынгу салідарнасці з пазапраўна асуджанымі. Пра гэта Скрабец паведаміў БелаПАН. Палітык падаў заяўку ў Менгарвыканкам на правядзенне мітынгу салідарнасці з пазапраўна асуджанымі 16 сакавіка ў Менску на плошчы Бангалор.

Паводле Скрабца, 12 сакавіка ў Менгарвыканкаме яму паведамілі, што ў правядзенні мітынгу адмоўлена. “З якой прычыны – пакуль невядома, бо ў Менгарвыканкаме мне заявілі, што адмову яны выслалі поштай. Я яшчэ нічога не атрымаў, а прычыну адмовы вусна мне не называюць”, – сказаў С.Скрабец. “Гэта значыць толькі тое, што ўлады баяцца нашай салідарнасці і не дазваляюць правядзенне менавіта такіх мітынгаў нават на ускраіннай плошчы Бангалор”, – заявіў С.Скрабец.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international