Памёр рэдактар Дэкларацыі правоў чалавека Стэфан Эсэль

2013 2013-02-28T09:44:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Францыі ва ўзросце 95 гадоў памёр пісьменнік і ўдзельнік Руху супраціву Стэфан Эсэль.

Падчас Другой Сусветнай вайны Эсэль быў схоплены нацыстамі і кінуты ў канцлагер. Пасля вайны ён удзельнічаў у стварэнні Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў якасці рэдактара.

Тры гады таму ён апублікаваў маніфест «Time for Outrage» («Прачніся!»), што, як лічыцца, натхніў арганізатараў руху «Акупай Уол-стрыт».

У сваёй працы Эсэль казаў пра неабходнасць ліквідаваць няроўнасць паміж багатымі і беднымі шляхам «мірнага негвалтоўнага паўстання» супраць фінансавага капіталізму. Было прададзена некалькі мільёнаў брашур з гэтым маніфестам па ўсім свеце, паведамляе Бі-бі-Сі.

У кастрычніку 2011 г. Стэфан Эсэль далучыўся да Міжнароднага арганізацыйнага камітэта па вылучэнні праваабаронцы Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію — 2012 за заслугі ў справе абароны правоў чалавека.

Эсэль таксама быў адным з першых, хто падпісаў хадайніцтва аб вызваленні Бяляцкага з-пад варты.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international