У Бабруйску адзначылі Дзень народзінаў Яўгена Васьковіча (фота)

2013 2013-02-27T12:07:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vaskovich-tamara-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйчаніну Яўгену Васьковічу 26 лютага споўнілася 22 гады. Па традыцыі, яго сябры і калегі сабраліся ў гэты дзень, каб разам узгадаць Яўгена, маральна падтрымаць яго родных.

Госці паглядзелі фільм “Беларускі мур: Бабруйская справа”, фотакалажы з мясцовых акцый, прысвечаных палітвязням, сямейныя фота Васьковічаў. Галіна Смірнова таксама зрабіла ролік з акцыі, на якой Яўгена віншавалі выпадковыя мінакі: на экране дэманстраваліся падпісаныя іх рукамі паштоўкі.

Скончылася мерапрыемства чаяваннем з тартамі, якія згатавала Тамара Уладзіміраўна, бабуля Васьковіча. Пад прысмакі сваякі і калегі ўзгадвалі розныя цікавыя выпадкі, звязаныя з  Яўгенам, і паабяцалі і надалей падтрымліваць маладога бабруйчаніна і яго сям’ю.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international