viasna on patreon

Праваабаронцу Раману Кісляку адмовілі ў інфармацыі аб памілаваных

2013 2013-02-27T07:09:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адмове, дасланай аддзелам па пытаннях грамадзянства і памілавання  Адміністрацыі прэзідэнта за подпісам выконваючага абавязкі кіраўніка аддзела Мальцава гаворыцца пра тое, што падобная інфармацыя абмежавана ў распаўсюдзе, таму яна не можа быць прадастаўлена.

Праваабаронца намераны звярнуцца у аддзел па пытаннях грамадзянства і памілавання  з патрабаваннем зняць абмежавальны грыф для службовага карыстання і прадаставіць інфармацыю. Паколькі, лічыць праваабаронца Кісляк, няма ніякіх падстаў, каб хаваць дадзеную інфармацыю ад праваабаронцаў і грамадства.

17 лютага Раман Кісляк звярнуўся з пісьмовым запытам на імя Аляксандра Лукашэнка, дзе прасіў даць інфармацыю аб колькасці памілаваных ім з 1994 года па 2012.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства