Моладзевых актывістаў з Магілёва зноў выклікалі у КДБ

2007 2007-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня некаторых магілёўскіх моладзевых актывістаў выклікалі на допыт у КДБ. Позвы атрымалі непаўналетні Расьціслаў Панкратаў, а таксама паўналетнія Максім Азараў, Антон Усьцімчук, Тацьцяна Буланава й Хрысьціна Шацікава.

Як паведамляе Радыё Свабода, позвы падпісаныя сьледчымі КДБ. У дакумэнтах пазначана, што вышэйпамянёных асобаў выклікаюць у якасьці сьведак, аднак па якой справе яны праходзяць, невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства