Гэнік Лойка пасьля арышту: буду далей бараніць мову

2013 2013-02-26T08:49:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Зь менскай турмы на Акрэсьціна пасьля 5-сутачнага арышту выйшаў скульптар Гэнік Лойка. Яго пакаралі за акцыю ў дзень роднай мовы каля гімназіі нумар 4.

Акцыю 21 лютага ў падтрымку роднай мовы суд Фрунзэнскага раёна расцаніў як несанкцыянаваны пікет.

Пасьля выхаду з турмы Лойка заявіў «Свабодзе», што ўмовы ўтрыманьня там былі прымальныя, а суседзі па камэры зь цікавасьцю выслухалі яго расповяд пра дзень роднай мовы.

"Ад сваёй мэты я не адмаўляюся, буду далей змагацца за родную мову",— заявіў Лойка.

Адразу пасьля выхаду з турмы ён накіраваўся ў менскі гарадзкі суд — падаваць апэляцыю на рашэньне судзьдзі Фрунзэнскага райсуда Алены Лапо, якая адмовіла яму ў прадстаўленьні перакладчыка.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international