У офіс БХК прыйшлі падаткавікі з пастановай аб арышце маёмасці

2013 2013-02-26T08:36:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

25 лютага без якіх-небудзь папярэджанняў у офіс Беларускага Хельсінкскага Камітэта прыйшлі супрацоўнікі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Яны ўручылі кіраўніку арганізацыі Алегу Гулаку Пастанову аб арышце і (або) канфіскацыі маёмасці і Паведамленне аб правядзенні мерапрыемстваў па выяўленні маёмасці плацельшчыка. 

Нагадаем, БХК павінен заплаціць у бюджэт звыш Br 284 млн. падаткаў і штрафных санкцый па выкарыстаных у 2002-2003 гг. грантах Еўракамісіі, якія паводле міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь прадстаўляліся ў беспадатковым рэжыме. У рамках міжнароднай тэхнічнай дапамогі ад Еўракамісіі фінансаваліся больш за 30 грамадскіх аб'яднанняў, аднак падатковыя плацяжы былі налічаныя толькі ў дачыненні да 2 арганізацый.

Лічачы рашэнне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах незаконным, БХК абскардзіў яго ў судовым парадку. Нацыянальныя суды ўсіх інстанцый пастанавілі, што праваабаронцы нічога не павінны пакрываць ў бюджэт.

Аднак напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 г., маніторынг якіх ажыццяўляў БХК, рашэнні гаспадарчых судоў былі перагледжаныя Прэзідыумам Вышэйшага Гаспадарчага Суда. Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах апісала і канфіскавала маёмасць БХК на суму Br 255.000 руб. Рахункі арганізацыі арыштавалі.
Разам з тым, у 2006 г. Дэпартамент фінансавых расследванняў Камітэта дзяржкантролю спыніў ў сувязі з адсутнасцю падзеі злачынства крымінальную справу, узбуджаную за адхіленне ад выплаты падаткаў у дачыненні да службовых асоб БХК.

У чэрвені 2011 г. Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовае папярэджанне Беларускаму Хельсінкскаму Камітэту. Падставай для гэтага папярэджання сталі «парушэнні падатковага заканадаўства, якiя носяць доўгі характар».
*Поўная статутная назва РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт ". У гэтым і іншых тэкстах таксама Беларускі Хельсінкскі Камітэт і БХК.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international