Дзень Волі пад знакам вызвалення палітычных вязняў

2013 2013-02-25T14:18:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/press-dzien-voli-2013.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзень Волі, які сёлета плануецца адзначыць 24 сакавіка, пройдзе пад знакам 95-ці гадовага юбілею ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, 150 год год паўстання Катуся Калінлўскага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў. Пра гэта было абвешчана 25 лютага на прэсавай канферэнцыі, якую правялі прадстаўнікі аргкамітэту святкавання.

“Адной з мэтаў, запланаваных на гэты дзень мерапрыемстваў, з’яўляецца дэманстрацыя ўсім беларусам і ўсяму свету, што ў Беларусі ёсць твсячы людзей, хто не выпускае са сваіх рук бел-чырвона-белы сцяг і працягвае змаганне за свабоду і незалежнасць”, -  падкрэсліў лідэр “ЕўраБеларусі” Віктар Івашкевіч. - Важна заявіць, што толькі ў свабоднай і незалежнай краіне мы здолеем свабодна праяўляць сваю творчую, гаспадарчую і палітычную ініцыятыву, адкрыць для сябе новыя перспектывы, падвысіць свой сацыяльны стату,с палепшыць дабрабыт, стаць эканамічна незалежнымі ўласнікамі, забяспечыць сабе і сваім блізкім устойлівае і камфортнае жыццё".

Нагадаем, заяўка на правядзенне 24 сакавіка ў Мінску вулічнай акцыі з нагоды Дня Волі была пададзеная ў Мінгарвыканкам 20 лютага. Мяркуецца, што збор удзельнікаў акцыі пачнецца ў 12-00 каля ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад. Адтуль шэсце накіруецца у бок парку Дружбы Народаў, дзе пройдзе мітынг, які павінен скончыцца ў 15.00.
На 24 сакавіка таксама запланавана ўрачысты сход і канцэрт у Палацы культуры Мінскага трактарнага завода. Заяўка на імя адміністрацыі ДК з просьбай прадаставіць памяшканне ў арэнду пададзеная на мінулым тыдні за подпісам лідэра руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча.

ЖК.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international