Затрыманыя актывісты ““Еўрапейскага дзеяння”

2013 2013-02-24T20:19:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/euradzieianne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістаў культурніцка-асветніцкага руху “Еўрапейскае дзеянне” затрымалі 24 лютага ў Менску. Гэта адбылося ў Вяснянцы, дзе збіралася моладзь, каб паўдзельнічаць у арганізаванай прабежцы, прыкладна ў 13 гадзін дня.

Праваабаронцам пакуль вядома, што з пастарунку адпусцілі непаўнагадовых, а каля дзесяці актывістаў вінавацяць у дробным хуліганстве (арт17.1 КаАП РБ).

Сярод затрыманых - Анатоль Наумовіч, Мікіта Салановіч, Мікіта Казлоў. Прозвішчы астатніх затрыманых высвятляюцца. Затрыманых адвезлі ў РАУС Цэнтральнага раёна.

Рух “Еўрапейскае дзеянне” мае свой сайт, на якім абвешчана, што рух не зьяўляецца ні партыяй, ні аб'яднаньнем, а рухам да палітычна-культурнага абнаўленьня ўсяе Эўропы. Яго мэта - замяніць паслухмяны Злучаным штатам Эўразьвяз Эўрапейскай Канфэдэрацыяй, якая зможа зноў ператварыць Эўропу з пешкі ў дзеючы  суб'ект у сусьветнае палітыцы.
“Еўрапейскае дзеянне" - нямецкая нацыяналістычная арганізацыя, заснаваная ў 2010 годзе.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international