viasna on patreon

Раіса Міхайлоўская атрымала ўзнагароду "Рыцар году"

2013 2013-02-22T19:04:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/raisa-mikhailovskaja1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раіса Міхайлоўская, праваабаронца

Раіса Міхайлоўская, праваабаронца

Такім чынам грамадскі рух «Абаронцы Айчыны» адзначыў дзейнасць праваабаронцы, а менавіта - арганізацыю грамадскай абароны затрыманых і асуджаных па палітычных меркаваннях, захаванне гістарычнай і юрыдычнай спадчыны беларусаў.

Раіса Міхайлоўская з'яўляецца кіраўніцай «Беларускага дакументацыйнага цэнтру». Падчас прэзідэнцкай кампаніі-2010 яна ўзначальвала юрыдычны аддзел тагачаснага кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Пасля разгону Плошчы і судовых разбіральніцтваў над апанентамі рэжыма рыхтавала заявы ў праваахоўчыя органы з патрабаваннем патлумачыць, за што былі затрыманыя актывісты і дзе яны знаходзяцца, бо інфармацыя гэта пэўны час утойвалася.

На ўзнагароджванні, што адбылося на сядзібе БНФ, прысутнічала шмат калег Раісы Міхайлоўскай па праваабарончай дзейнасці, якія адзначалі яе высокі прафесіяналізм, адказнае стаўленне да працы і ініцыятыўнасць.

Цікава, што ўзнагароду "Рыцар году" жанчына атрымала ўпершыню. Праваабаронца Гары Паганяйла з гэтай нагоды адзначыў, што беларускія жанчыны-правабаронцы вельмі мужна і прафесійна падыходзяць да сваёй працы, ні ў чым не саступаючы сваім калегам-мужчынам. 

Атрымліваючы ўзнагароду Раіса Міхайлоўская адзначыла найперш працу адвакатаў падчас судовых працэсаў Плошчы 2010 году, а таксама салідарнасць сярод праваабаронцаў, актывістаў і простых людзей, якія прыходзілі на суды, давалі паказанні, што 19 снежня 2010 года на плошчы Незалежнасці была мірная акцыя. 

Прэмія "Рыцар году" была заснаваная 9 год таму грамадскім рухам "Абаронцы Айчыны". Узнагарода мае імя зніклага палітыка і былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі. Яе пераможцамі ў розныя гады станавіліся Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Гары Паганяйла, Аляксандр Камароўскі, Аляксандр Тамковіч, Валер Фралоў, Аляксандр Казулін, Мікалай Аўтуховіч.

Раіса Міхайлоўская атрымала ўзнагароду "Рыцар году"
Раіса Міхайлоўская атрымлівае ўзнагароду "Рыцар году", фота "Радыё Свабода"
Узнагарода "Рыцар года", фота bnp.by

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства