Генеральная пракуратура: справу аб перадачы зямлі агульнага карыстання дэпутату-фермеру павінен разглядаць суд

2013 2013-02-22T18:22:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сваім адказам Генеральная пракуратура яшчэ больш заблытала няпростую справу, у якой вяскоўцы супрацьстаяць фермеру і просяць вярнуць назад, выдадзеную яму са шматлікімі парушэннямі мясцовай уладай у пажыццёвую арэнду, зямлю.

Нагадаем, што ў 2011 годзе дзялянка зямлі, якая ўваходзіла ў тэрыторыю вёскі Нядашава-2 Магілёўскага раёна і знаходзілася паміж дарогай і вадасховішчам была перададзена мясцовымі ўладамі ў арэнду галаве сялянска-фермерскай гаспадаркі “Пралесак” Юрыю Коршунаву, які, дарэчы, з’яўляецца дэпутатам раённага і сельскага Саветаў дэпутатаў. Фермер распахаў луг і засееў яго кукурузай, у выніку гэтага доступ да вадасховішча быў абмежаваны жыхарам цэлай вёскі.

Пасля гэтага выпадку жыхары пачалі звяртацца са скаргамі да прадстаўнікоў улады і правяраючых органаў. У выніку была пададзена заява ў суд Ленінскага раёна Магілёва. 20 лютага судзя Тарасава вынесла вызначэнне, паводле якога справа з’яўляецца непадсудная суду, бо яна не закранае правы і законныя інтарэсы заяўніка.

Тым часам у адказе з Генеральнай пракуратуры, за подпісам начальніка аддзела па нагляду за выкананнем прыродаахоўнага і зямельнага заканадаўства Шостака гаворыцца, што ў адпаведнасці з арт.37 і арт.353 Грамадзянска працэсуальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, справы, якія выцякаюць з адміністрацыйна-прававых узаемаадносінаў (у прыватнасці, скаргі на дзеянне (бездзеянне) дзяржаўных органаў і іншых юрыдычных асобаў, а таксама арганізацый, якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, якія абмяжоўваюць правы грамадзян), калі хаця бы адным з бакоў у спрэчцы выступае грамадзянін, падведамственны судам.

Зміцер Еўстратаў, які падаваў заяву ў суд кажа, што збіраецца абскарджваць пастанову Ленінскага раённага суда ў Магілёўскім абласным суддзе.

“Пракуратура прызнала шматлікія парушэнні пры выдачы зямлі фермеру. У тым ліку не былі праведзены грамадскія слуханні, бо перадача зямлі агульнага карыстання фермеру напрамую закранала інтарэсы жахароў усёй вёскі. Дысцыплінарна былі пакараны супрацоўнікі выканкамаў. Адзін з іх быў адказчыкам у судзе, аднак нічога нам дабіцца пакуль не атрымалася. Як можа справа быць непадсудная, калі закрануты інтарэсы жыхароў цэлай вёскі? У тым ліку з-за гэта кошт нашага жылля істотна ўпаў у цане”, - кажа Зміцер Еўстратаў.

Праваабаронца Барыс Бухель гаворыць, што ў сваім адказе пракуратура нічога не гаворыць пра тое, што гэта справа не закранае інтарэсы грамадзян.

“Пракуратура адназначна пагаджаецца, што разглядаць спрэчную сітуацыю мае суд. Гэты адказ пракуратуры мы далучым да скаргі, якую будзем падаваць у абласны суд”, - гаворыць Барыс Бухель.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international