Перад акцыяй на Дзень Волі ўзмацніўся ціск на актывістаў “Маладога фронту”

2007 2007-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” зноў выклікаюць на допыты. Менскай школьніцы Насце Палажанцы і Аляксею Янушэўскаму сьледчы пракуратуры уручыў пастанову аб тым, што цяпер яны маюць статус падазраваных у крымінальнай справе, якую распачаў КДБ за удзел у незарэгістраванай арганізацыі. Сёньня чакаюцца новыя допыты з удзелам маладафронтаўцаў.

Дзесяціклясьніца Наста Палажанка сёньня пойдзе на допыт разам са сваім бацькам і сацыяльным пэдагогам. Паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэксу яе ня маюць права дапытваць без дарослых, якія прадстаўляюць яе інтарэсы. Наста Палажанка ўчора азнаёмілася з пастановай сьледзтва аб тым, што яна прызнаная падазраванай у крымінальнай справе за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Нагадаю, 4 лютага супрацоўнікі міліцыі затрымалі 27 актывістаў “Маладога фронту” пад час паседжаньня цэнтральнай рады арганізацыі. Зьмітра Хведарука і Алега Корбана трое сутак трымалі ў сьледчым ізалятары КДБ, так званай “амэрыканцы”. Яны таксама маюць статус падазраваных у крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць “Маладога фронту”. Наста Палажанка упэўнена, што выклікі на допыты зьвязаныя з набліжэньнем вясновых акцый апазыцыі.

Кіраўнік бабруйскай філіі “Маладога фронту” Валер Мацкевіч і мянчук Аляксей Янушэўскі таксама давалі паказаньні ў крымінальнай справе.

Сёньня сьледчы менскай пракуратуры Сяргей Грахоўскі будзе дапытваць Барыса Гарэцкага. Летась Барыс фігураваў у крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць “Маладога фронту”. Тады сьледзтва дзейнічала ў межах справы за тэрарызм. На допыты выклікалі дзесяткі актывістаў арганізацыі. На кватэрах маладафронтаўцаў ладзілі ператрусы. Справу супраць Алега Корбана, Барыса Гарэцкага, Сяржука Лісічонка і Зьмітра Дашкевіча спынілі з-за адсутнасьці доказаў. Але 15 верасьня Зьмітра арыштавалі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international