viasna on patreon

Акцыя ў падтрымку зняволеных кіраўнікоў FIDH

2013 2013-02-22T13:40:19+0300 2014-08-06T13:05:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salidarnost-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларускія праваабаронцы ў падтрымку Набіла Раджаба. Наваполацк

Беларускія праваабаронцы ў падтрымку Набіла Раджаба. Наваполацк

Наваполацкія актывісты правялі акцыю ў падтрымку міжнароднай кампаніі ў абарону Набіла Раджаба, намесніка генеральнага сакратара Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), асуджанага ў Бахрэйне на два гады пазбаўлення волі за выступы ў абарону права на мірныя сходы.

Гэтак жа, як паведамляе “Свабодны рэгіён” яны падтрымалі і нашага беларускага палітвязня Алеся Бяляцкага, які з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам FIDH і міжнародная
дзейнасць якога заўсёды была накіравана на ўмацаванне салідарнасці праваабаронцаў.

Нагадаем, Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH), якая не аднойчы выступала ў падтрымку беларускіх праваабаронцаў у рамках Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, звярнулася да праваабаронцаў з заклікам падтрымаць Набіла Раджаба, нашага калегу з Бахрэйна, пазбаўленага волі за выступы ў абарону права на мірныя сходы.

Прэзідэнт Бахрэйнскага цэнтра за правы чалавека (БЦПЧ) і Цэнтра за правы чалавека ў Затоцы (ЦПЧЗ), намеснік генеральнага сакратара FIDH Набіл Раджаб адбывае двухгадовы тэрмін зняволення ў турме «Джо». 11 снежня 2012 года Апеляцыйны суд Бахрэйна пацвердзіў вынесены Раджабу прысуд па абвінавачванні ў арганізацыі і ўдзеле ў трох несанкцыянаваных мірных сходах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства