Слонім: Сябры БХД патрабуюць вярнуць родную мову ў раёнку

2013 2013-02-21T22:31:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bel-mova-u.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры слонімскай суполкі БХД на Дзень роднай мовы правялі ў Слоніме акцыю. Яны сабралі 39 подпісаў слонімцаў пад зваротам і перадалі гэты зварот галоўнаму рэдактару раённай газеты «Слонімскі веснік» Кірылу Ляшчанку.

У звароце слонімцы патрабуюць вярнуць на старонку раёнкі родную мову, якую галоўны рэдактар поўнасцю знішчыў, замяніўшы яе на рускую. З 1939 года Слонімская раённая газета заўсёды выходзіла па-беларуску. З прыходам у рэдакцыю рэдактара Ляшчанкі «Слонімскі веснік» амаль поўнасцю стаў выдавацца па-руску. На беларускай мове застаўся толькі загаловак газеты, і толькі адзін журналіст Васіль Афанасік піша на роднай мове.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international