У Белаазёрску збіраюць подпісы супраць прапановы Тозіка

2013 2013-02-21T16:15:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/podpis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сацыял-дэмакраты Берасцейскага рэгіёну выступілі супраць чарговай гучнай заявы  намесніка прэм’ер-міністра РБ Анатоля Тозіка наконт платы за наведванне паліклінікі. Па словах сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Кузьміна з Белаазёрску, небяспечна тое, што гэтая ідэя ўжо падхоплена старшынёю Баранавіцкага гарсавета Віктарам Дзічкоўскім, які пайшоў у сваім  жаданні яшчэ далей: браць плату не толькі  за наведванне паліклінікі, але і за ложка-месца ў стацыянары. У Баранавічах адразу пачаўся збор подпісаў супраць, як кажуць сацыял-дэмакраты, абсурднай ідэі.

Цяпер акцыя падтрымана Белаазёрскам, кажа Аляксандр Кузьмін:

- Мы не толькі праявілі салідарнасць з Баранавіцкімі сябрамі партыі. Нашых хворых накіроўваюць не толькі ў Брэст, а і ў Баранавічы. Таму мы маем непасрэднае дачыненне да Баранавіч.

Белаазёрцы з гатоўнасцю ставяць свае подпісы. Людзі лічаць такую прапанову здзекам. Па словах Кузьміна, сабраныя подпісы будуць накіраваны не толькі ў Баранавіцкі гарвыканкам, але і Анатолю Тозіку, каб яны бачылі адмоўную рэакцыю народа.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international