Круглы стол па сітуацыі ў Беларусі пройдзе ў Вене ў рамках мерапрыемстваў сесіі ПА АБСЕ

2013 2013-02-21T14:32:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belarus-europa.jpg

Круглы стол па сітуацыі ў Беларусі пройдзе 22 лютага ў Вене ў рамках мерапрыемстваў зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Як паведамілі ў прэс-службе ПА АБСЕ, для ўдзелу ў ім запрошаны экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўнік ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Жанна Літвіна і дачка былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, а цяпер палітзняволенага Мікалая Статкевіча Кацярына. На круглы стол запрашалася і журналістка Ірына Халіп, жонка Саннікава, але яна прыехаць не зможа.

У прэс-службе таксама паведамілі, што сустрэча членаў рабочай групы ПА АБСЕ па Беларусі, якая першапачаткова планавалася, не адбудзецца з-за адсутнасці на сесіі кіраўніка групы, нямецкага дэпутата Уты Цапф.

Нагадаем, афіцыйна Беларусь на сесіі ПА АБСЕ будзе прадстаўляць дэлегацыя Нацыянальнага сходу ў складзе намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктара Гумінскага і старшыні камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Уладзіміра Сянько. Яны возьмуць удзел у пасяджэннях пастаяннага камітэта ПА і трох агульных камітэтаў: па палітычных пытаннях і бяспецы; па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі; па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях.

Як паведаміла прэс-служба ПА АБСЕ, 21 лютага ў рамках сесіі адбудзецца пасяджэнне Камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях, на якім будзе абмяркоўвацца свабода прэсы і сітуацыя са СМІ ў краінах — членах АБСЕ. У ім возьмуць удзел прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Дуня Міятавіч, прадстаўнік праваабарончай арганізацыі Freedom House Карын Карлекар, прэзідэнт Міжнароднага фонду абароны свабоды слова "Адыл соз" (Казахстан) Тамара Калеева, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, выканаўчы дырэктар праваабарончай арганізацыі  "Рэпарцёры без межаў" Крысціян Мір.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international