“Клапатлівая міліцыя” не дазволіла фотажурналістцы працаваць “дзеля яе бяспекі”

2013 2013-02-21T12:19:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-harytonava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Фотакарэспандэнт газеты “Брестский курьер” Мілана Харытонава атрымала адказ наконт сваёй скаргі, што тычылася перашкодаў у выкананні прафесійных абавязкаў падчас футбольнай гульні, што адбылася 25 лістапада мінулага года.

Пасля заканчэння спаборніцтваў Харытонава пачала фатаграваць, як супрацоўнікі міліцыі затрымліваюць найбольш актыўных заўзятараў брэсцкай каманды. У гэты час супрацоўнікі міліцыі загадаў фотакарэспандэнту спыніць сваю працу і штурхнуў яе з тратуара. Нягледзячы на спробы журналісткі давесці, што яна выконвае свае прафесійныя абавязкі, міліцыянт каля 10 хвілін замінаў ёй рабіць фотаздымкі і спыніўся толькі пасля заўвагі ад супрацоўніка АМАПу.

Мілана Харытонава звярнулася са скаргай у пракуратуру, якую прасіла правесці праверку па згаданым факце, высветліць асобу міліцыянта і даць прававую ацэнку ягоным дзеянням. Замест пракуратуры адказ прыйшоў ад начальніка Ленінскага РАУС г.Брэста Генадзя Вайтовіча, які паведамляе, што ніякіх парушэнняў закону падчас праведзенай службовай праверкі не знойдзена. Акрамя таго, не пацвердзіліся пярэчанні фотажурналісткі пра грубыя і нетактоўныя паводзіны міліцыянта, а яго патрабаванне не падыходзіць блізка да месца, дзе затрымлівася футбольныя заўзятары, нібыта “былі накіраваны на забеспячэння бяспекі” самой Харытонавай. 

Мілана Харытонава не задаволена такім адказам і збіраецца асабіста наведаць Ленінскі РАУС, каб азнаёміцца з вынікамі службовай праверкі і даведацца прозвішча міліцыянта, які перашкаджаў ёй выконваць прафесійныя абавязкі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international