Пракуратура папярэдзіла Алеся Баразенку

2013 2013-02-21T11:31:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Незалежнага журналіста папярэдзілі аб «недапушчальнасьці парушэньня закону аб СМІ» за супрацу з тэлеканалам «Белсат».

Пракуратура горада Менска прыняла такое рашэньне адносна Алеся Баразенкі па факце відэаінтэрвію прадпрымальніка Алеся Макаева 27 сьнежня каля будынку Маскоўскага раённага суда.

«Мне выдалі паперу, у якой адзначаецца, што я нібыта парушыў закон аб СМІ, працуючы без акрэдытацыі, што я зьяўляюцца супрацоўнікам тэлеканалу „Белсат“. Я ня згодны з гэтым папярэджаньнем, бо такія палажэньні закону парушаюць мае канстытуцыйныя правы на збор і распаўсюд інфармацыі. Але гэта тая дадзенасьць, зь якой даводзіцца лічыцца, таму я не буду абскарджваць гэтае папярэджаньне, бо ведаю, што гэта бессэнсоўна».

Падчас размовы ў пракуратуры Менска ў Баразенкі пыталіся пра ягоную працу на тэлеканал «Белсат», але ён адмовіўся нешта тлумачыць, спаслаўшыся на артыкул 27 Канстытуцыі, які дазваляе грамадзянам не сьведчыць пра сябе.

Спадар Баразенка заявіў «Свабодзе», што папярэджаньне пракуратуры ніяк не паўплывае на ягоную далейшую працу: Нічога я мяняць не зьбіраюся, будзем працаваць».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international