Брэст: незалежная журналістка абскарджвае пракурорскае папярэджанне

2013 2013-02-20T22:05:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/litvinchuk-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аліна Літвінчук

Аліна Літвінчук

Аліна Літвінчук накіравала скаргу на імя Генеральнага пракурора РБ Аляксандра Канюка наконт вынесенага ёй напрыканцы мінулага году афіцыйнага папярэджання аб недапушчальнасці парушэння закона.

У дакуменце за подпісам намесніка пракурора Брэсцкай вобласці Аляксандра Точкі сцвярджалася, што Літвінчук нібыта парушыла парадак ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці журналіста замежнага сродку масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, бо працавала на замежныя СМІ без акрэдытацыі. Такую выснову пракуратура зрабіла “па выніках вывучэння інфармацыі, якая змяшчаецца ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт”.

У сваёй скарзе Аліна Літвінчук паведамляе, што лічыць афіцыйнае папярэджанне неабгрунтаваным і незаконным, бо прыведзеныя факты не адпавядаюць рэчаіснасці.  У прыватнасці, яна адзначае, што ніколі не была звязана працоўнымі адносінамі з якім-небудзь замежным сродкам масавай інфармацыі, таму і не можа лічыцца журналістам замежных СМІ. Акрамя таго, Літвінчук нагадвае, што ў адпаведнасці з Канстытуцыяй РБ і ратыфікаваным Беларуссю Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне свайго меркавання, а гэта тычыцца права шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю. На падставе гэтых высноваў Аліна Літвінчук лічыць, што вынесенае ёй пракуратурай Брэсцкай вобласці афіцыйнае папярэджанне з'яўляецца парушэннем грамадзянскіх правоў і свабодаў, а таму просіць яго адмяніць.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international