МУС не лічыць артыкулы аб цыганах у міліцэйскай газеце дыскрымінацыяй па нацыянальнай прыкмеце

2013 2013-02-20T07:46:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cygany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельская праваабаронца Марыя Клімовіч атрымала адказ на свой зварот у МУС адносна «цыганскага пытання». Нагадаем, актывістка звяртала ўвагу на тое, што ў міліцэйскай газеце «На страже» у публікацыях указваюць нацыянальнасць злачынцаў, у прыватнасці, цыганоў, што прыводзіць да дыскрымінацыі па нацыянальнай прыкмеце.

У лісце, падпісаным начальнікам упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Канстанцінам Шалькевічам, гаворыцца аб тым, што артыкулы змяшчаюць звесткі аб канкрэтных злачынствах, а дачыненне цыганоў да здзяйснення асобных відаў злачынстваў не можа расцэньвацца як абагуленая характарыстыка цыганскай дыяспары ў цэлым.

«Я не магу пагадзіцца са спадаром Шалькевічам. Так, журналісты не мелі мэты абагульняць, але абагульняе чытач. У яго свядомасці, дзякуючы такім артыкулам, фармуецца ўяўленне аб цыганах, як аб злачыннай нацыі. Хаця, калі б даць, статыстыку па злачынствах, цыганы не былі б на першым месцы па забойствах і згвалтаваннях. А тут атрымліваецца карціна скажоная, - каментуе Марыя Клімовіч. - З другога боку, свядомым прадстаўнікам цыганскай нацыі крыўдна, што ўвесь час іх этнічную групу ўзгадваюць у такім непрыгожым святле. Магчыма, кіраўніцтва міліцыі не хоча прылюдна крытыкаваць сваіх супрацоўнікаў. Але ў вузкіх колах, спадзяемся, будзе праведзена тлумачальная праца. Мы будзем далей назіраць за газетай, і калі яна будзе працягваць тую ж лінію, мы зададзім гэтае пытанне ўпаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцяў».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international