Дзяржава ня мае грошай на выданьне насьценных беларускамоўных календароў з выявай класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа

2007 2007-03-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства інфармацыі адказала грамадзкаму аб'яднаньню "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) на прапанову аб тэрміновым выданьні дзяржавай насьценных беларускамоўных календароў з выявай клясыкаў беларускай літаратуры.

У лісьце за подпісам намесьніка міністра інфармацыі Ігара Лапцёнка гаворыцца, што парадак выпуску выданьняў з прыцягненьнем бюджэтных сродкаў "строга рэглямэнтаваны і выдзяленьне субсыдыяў на выпуск календароў па замовах і дзеля патрэбаў арганізацыяў, установаў, грамадзкіх аб'яднаньняў не прадугледжанае". Разам з тым, як зазначаецца ў лісьце, не выключаецца магчымасьць выпуску насьценных беларускамоўных календароў "на ўмовах замовы з абавязковым выкупам накладу".

У інтэрвію агенцтву БелаПАН старшыня ТБМ Алег Трусаў назваў адказ міністэрства "праяваю антынацыянальнай палітыкі і зьдзекам над людзьмі". Паводле Трусава, адной з задачаў дзяржавы ў год юбілею народных паэтаў Беларусі якраз і зьяўляецца выпуск такой прадукцыі з аплатай адпаведнай замовы. На думку старшыні ТБМ, дзяржава робіць "вялікую памылку", не выпускаючы перакідныя ды насьценныя каляндары на беларускай мове. Ён мяркуе, што бюджэтныя выдаткі акупіліся б поўнасьцю, бо беларускамоўныя каляндары карыстаюцца вялікім попытам у грамадзтве.

" З-за таго, што ТБМ ня мае сродкаў на выпуск такіх выданьняў, аб'яднаньне будзе працягваць традыцыю выданьня беларускамоўных памятных каляндарыкаў, прысьвечаных знамянальным датам айчыннай гісторыі і культуры, — пракаментаваў сітуацыю Алег Трусаў. — У прыватнасьці, аб'яднаньне рыхтуе выпуск каляндарыкаў, прысьвечаных 120-годзьдзю Алеся Гаруна і 90-годзьдзю Янкі Брыля".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international