Бабруйскі гарвыканкам загаворыць па-беларуску?

2013 2013-02-19T15:50:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-dykt-mova-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя грамадскія актывісты ўжо адзначылі Дзень роднай мовы другім этапам агульнацыянальнай дыктоўкі па прадмове Францішка Багушэвіча да зборніка “Дудка беларуская”, праведзенай 18 лютага (на фота).

Акрамя дыктоўкі, удзельнікі рабілі пераклады з беларускай на рускую мову і наадварот, зачытвалі і цытавалі напамяць вершы беларускіх паэтаў. Пераможцы атрымалі ў падарунак кнігі, усім удзельнікам дасталіся салодкія прызы.

-Мы імкнемся кожны раз разнастаіць дыктоўкі, дадаць нешта новае, - адзначае арганізатар дыктоўкі Вольга Піманава. – На будучыню ў нас з’явілася ідэя прыцягнуць да ўдзелу ў падобных мерапрыемствах дзяцей і ўнукаў нашых актывістаў.

Бабруйскі гарвыканкам, па ўсім відаць, не запланаваў на 21 лютага буйных мерапрыемстваў. Інфармацыйная гадзінка, “Свята роднай мовы”, “Фальклорная вандроўка” і акцыя “Размаўляй па-беларуску” (пераклад сказаў з рускай на беларускую мову) пройдуць толькі ў чатырох мясцовых бібліятэках.

Але на апошняй планёрцы ў гарвыканкаме намеснік старшыні Аляксандр Маркачоў нагадаў чыноўнікам пра Дзень роднай мовы і заклікаў калег размаўляць у адзін гэты дзень,”па магчымасці”, па-беларуску.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international