Прадпрымальнікі гатовыя выйсці 25 сакавіка на плошчу Каліноўскага

2007 2007-03-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Каардынацыйнай рады сталічных прадпрымальнікаў Аляксандар Макаеў заклікаў удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў, якая прайшла сёньня ў Менску, прыйсці 25 сакавіка ў 12.00 на Плошчу Каліноўскага, каб адзначыць разам Дзень Волі.

У мітынгу прадпрымальнікаў удзельнічалі прыкладна 250 чалавек. Прадпрымальнікі тлумачаць невялікую колькасьць удзельнікаў акцыі тым, што было мала інфармацыі, і не было пэўнасьці, што мітынг будзе дазволены. На акцыі выступаюць лідэры прадпрымальнікаў, прадстаўнікі прадпрымальніцкіх рухаў Гомельшчыны, Віцебшчыны і Магілёўшчыны, паведаміла “Радыё Свабода”.

Напрыканцы акцыі ўдзельнікі мітынгу прадпрымальнікаў прынялі рэзалюцыю, у якой заявілі пра тое, што прэзыдэнцкі ўказ №760 не адпавядае Канстытуцыі, і запатрабавалі адмяніць яго. Прадпрымальнікі гэтаксама выказалі недавер савету ў справе прадпрымальніцкай дзейнасьці пры прэзыдэнце Беларусі.

У рэзалюцыі заяўлены недавер судовай сыстэме Беларусі, а таксама гаворыцца пра пачатак збору подпісаў аб правядзеньні рэфэрэндуму на вывучэньне адпаведнасьці ўказаў прэзыдэнта Канстытуцыі Беларусі. У дакумэнце ўтрымліваецца патрабаваньне аб вызваленьні ўсіх палітвязьняў і заклік да ўладаў выканаць рэкамэндацыі Эўразьвязу.

Нагадаем, што прадпрымальнікі першапачаткова патрабавалі дазволіць ім правядзенне мітынгу на плошчы Якуба Коласа. Прадстаўнікі малога бізнэсу пратэстуюць супраць Указа прэзідэнта № 760, які забараняе з 1 студзеня 2007 года выкарыстоўваць наёмных працаўнікоў, за выключэннем сваякоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international