У беларускіх санаторыях не хапае месцаў для дзяцей-інвалідаў

2013 2013-02-19T10:55:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deti-invalidy.jpg

Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Мікалай Мазур. 

Паводле яго слоў, згодна з заданнем дзяржаўнай праграмы па стварэнні безбар'ернага асяроддзя для інвалідаў і іншых катэгорый фізічна аслабленых асоб на 2011—2015 гады ў здраўніцах павінна быць створана не менш як 5-7% месцаў для інвалідаў-калясачнікаў. Сёння гэты паказчык складае ўсяго 1-2%. 

Толькі адзінкавыя санаторыі прапанавалі свае паслугі па санаторна-курортным лячэнні дзяцей-інвалідаў у 2013 годзе, сказаў Мазур. Адпачынак для дзяцей-інвалідаў таксама не арганізаваны ў санаторыях Міністэрства працы і сацыяльнай абароны — "Белая Вежа", "Бярэзіна", "Вяжуці", Ясельда", дзе створаны ўсе ўмовы для бесперашкоднага доступу інвалідаў да аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры. 

Паводле слоў Мазура, усяго за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў 2012 годзе ў санаторыях Беларусі адпачыла 802,5 тыс. чалавек, у тым ліку 738,7 тыс. дзяцей. Сярод дзяцей, якія прайшлі аздараўленне, 99,6 тыс. жывуць на тэрыторыях, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, 1,6 тыс. — дзеці-інваліды да 18 гадоў. 

Як паведаміў Мазур, усяго на аздараўленне ў беларускіх здраўніцах ільготных груп насельніцтва было накіравана 629,2 млрд. рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international