Крымінальны перасьлед працягваецца: моладзевую актывістку Насту Палажанку падазраюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі па арт. 193.1 КК РБ

2007 2007-03-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 12 сакавіка ў Мінскую гарадзкую пракуратуру ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе, узбуджанай супраць актывістаў "Маладога Фронту", была выкліканая моладзевая актывістка Наста Палажанка. Як стала вядома ПЦ "Вясна", у 14 гадзінаў сьледчы пракуратуры Грахоўскі Сяргей адразу ўручыў Насьце Палажанцы пастанову аб тым, што яна таксама зьяўляецца падазраванай у зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства па арт. 193.1 - дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Пасьля таго, як непаўнагадовая моладзевая актывістка была затрыманая разам з паплечнікамі 4-га студзеня падчас паседжаньня Цэнтральнай Рады "Маладога Фронту", а ў кватэры дзяўчыны быў праведзены вобыск, адміністрацыя школы пачала аказваць псіхалагічны ціск на яе. Дырэктарка Родзік Ірына прапанавала забраць дакументы і перайсьці ў іншую навучальную ўстанову. Таксама яна паведаміла, што мае намер накіраваць ліст у інсьпекцыю па справах непаўнагадовых, каб паставіць Насту на міліцэйскі ўлік, нягледзячы на тое, што дзяўчына добра вучыцца і не мае ніякіх адміністратыўных правапарушэньняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international