У Магілёве памочніка пракурора дэпрэміравалі за непрафесіяналізм, а потым прызналі "Лепшым па прафесіі"

2013 2013-02-18T19:46:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магчыма такім чынам улады спрабуюць кампенсаваць сваім супрацоўнікам раней панесеныя, у сувязі з іх некампетэнтнасцю, грашовыя страты.
Адміністрацыя Ленінскага раёна Магілёва падвяла вынікі раённага спаборніцтва за званне "Лепшы па прафесіі". Ганаровым званнем з уручэннем дыплома і грашовай прэміі ў памеры пяці базавых велічынь быў узнагароджаны і памочнік пракурора Ленінскага раёна Кірыл Абрамаў.
Як стала вядома, гэты супрацоўнік у канцы 2012 года быў дэпрэміраваны за няякасна праведзеную праверку па факце пісьмовых зваротаў непаўнагадовых дзяцей грамадскай актывісткі Наталлі Шкадун ў камісію па справах непаўналетніх (КСН). Тады адказы на свае пісьмовыя звароты з КСН атрымалі толькі двое з трох звярнуўшыхся туды дзяцей. Пасля гэтага Наталля Шкадун звярнулася ў пракуратуру Ленінскага раёна з просьбай правесці праверку па факце парушэння арт.9 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", аднак памочнік пракурора Кірыл Абрамаў не пабачыў парушэння дадзенага закона.
Пазней грамадская актывістка напісала зварот у Магілёўскую абласную пракуратуру, якая правяла праверку і ўстанавіла парушэнне Закона аб звароце грамадзян. У выніку Кірыл Абрамаў быў дэпрэміраваны, а ў дачыненні да намесніка старшыні КСН адміністрацыі Ленінскага раёна Вольгі Шупікавай была ўзбуджана дысцыплінарная вытворчасць.
Нагадаем, што прычынай звароту ў КСН непаўнагадовых дзяцей Наталлі Шкадун сталі нездавальняючыя ўмовы іх пражывання. Рамонт у двух атрыманых сям'ёй Шкадун кватэрах не завершаны будаўнікамі да гэтага часу. У іх на дадзены момант пражываць немагчыма - там нізкая тэмпература, масы недаробак і горы будаўнічага смецця.
Сама Наталля Шкадун чакае чарговага суда. Жанчына судзіцца з будаўнічай арганізацыяй, якая пабудавала дом і не завершыла ўнутраныя аддзелачныя работы, якія прадугледжаны дамовай. На дадзены момант эксперты зрабілі агляд кватэры і рыхтуюць сваё заключэнне.
Варта адзначыць, што атрымання двух трохпакаёвых кватэр Наталля Шкадун дамаглася пасля галадоўкі ў 2010 годзе. Пасля грамадскага рэзанансу вырашыць пытанне з шматгадовым непрадастаўленнем жылля шматдзетнай сям'і Шкадун, у якой пяцёра дзяцей, узяўся кіраўнік гарвыканкама Станіслаў Барадаўка. Сям'і таксама была адкрыта ў банку крэдытная лінія для будаўніцтва жылля.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international