Міклаш Харашці: Я зацікаўлены ў тым, каб непрадузята паказаць сітуацыю ў Беларусі

2013 2013-02-18T18:22:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miklash_harashci.jpg
Міклаш Харасці, спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Міклаш Харасці, спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

"Я зацікаўлены ў тым, каб у сваім дакладзе непрадузята паказаць сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку пазіцыю беларускага ўрада, яго бачанне існых праблем і шляхі іх вырашэння", — заявіў спецдакладчык па сітуацыі ў Беларусі Савета па правах чалавека (СПЧ) ААН Міклаш Харашці 18 лютага на сустрэчы з беларускімі журналістамі ў Кіеве.

Паводле слоў Харашці, падчас працы над дакладам, які павінен быць прадстаўлены на сесіі СПЧ у чэрвені гэтага года, ён пакуль змог сустрэцца толькі з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі. Прычым усе сустрэчы праходзілі за межамі Беларусі, бо афіцыйны Мінск не прызнае яго мандат спецдакладчыка і не дае дазволу на візіт у краіну.

Цяпер Харашці чакае адказу на свой чарговы зварот за беларускай візай.

"Маё самае вялікае жаданне — каб супрацоўніцтва з урадам Беларусі было б такім жа поўным, як цяпер з грамадзянскай супольнасцю. У гэтым зацікаўлены і Савет ААН па правах чалавека, і вярхоўны камісар па правах чалавека, — падкрэсліў Харашці. — Я запытваў беларускую візу некалькі разоў, але пакуль пытанне не было вырашаны станоўча. І ўсё ж, мы не губляем надзеі, што беларускія ўлады пачнуць з намі паўнацэнна супрацоўнічаць. Бо гэта ў інтарэсах як усяго беларускага народа, так і ўрада".

У працы над дакладам Харашці вялікую ўвагу надае пытанню пра наяўнасць палітзняволеных у Беларусі, умовы ўтрымання ў беларускіх турмах, выкананне асноўных палітычных і грамадзянскіх правоў.

"Мой будучы даклад скіраваны ў тым ліку на тое, каб дапамагчы беларускім уладам выканаць рэкамендацыі Савета па правах чалавека і вярхоўнага камісара ў сферы выканання правоў чалавека. Акрамя таго, важнай часткай маёй працы з'яўляецца і выпрацоўка маіх уласных рэкамендацый ураду для паляпшэння сітуацыі", — паведаміў Харашці.

Рашэнне пра ўвядзенне мандата спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі ў Беларусі было прынята Саветам ААН па правах чалавека ў чэрвені 2012 года. У лістападзе таго ж года спецдакладчыкам быў прызначаны Міклаш Харашці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international