Затрыманых студэнтаў-«вікіпэдыстаў» адпусьцілі

2013 2013-02-18T15:12:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/granica_bel25.jpg
Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь

Затрыманыя на вакзале ў Берасьці Руслан Ясаеў (студэнт БДЭУ) і Улад Гурыновіч (студэнт ЭГУ) выйшлі на свабоду. Некалькі гадзінаў іх трымалі на памежным пераходзе ў Берасьці.

«Сёньня мы зь сябрам вярталіся з сустрэчы Дзень беларускай Вікіпэдыі ў Варшаве.На берасьцейскай мытні ў торбе майго сябра знайшлі кнігі, што былі нам прэзентаваныя на гэтай сустрэчы. Нас затрымалі без тлумачэньня падставаў, адабралі кнігі і пашпарты. З гэтае нагоды мы спазьніліся на менскі цягнік і, калі нас не адпусьцяць у бліжэйшы час, мы рызыкуем не пасьпець памяняць квіткі і застанемся бяз грошай на зваротны шлях» — цытавала Ірына Губская ў сваім фэйсбуку словы аднаго з затрыманых.

Мытнікаў зацікавілі кнігі, якія студэнты везьлі з Варшавы. Між іншага, там была кніга «Беларусь у фокусе: Беларусь вачыма замежных журналістаў».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international