У Віцебску суд за расцяжку “Свабоду палітвязням” перанесены на 21 лютага (дадаліся фота)
Адміністратыўныя справы сябраў ствараемай партыі БХД Аляксея Кішчука і Станіслава Лаўрэнава будуць разгледжаныя 18 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска. Абвінавачванне прад'яўленае па арт. 23.34 КаАП.
Стас Лаўрэнаў і Аляксей Кішчук былі затрыманыя ў пятніцу, 16 лютага прыкладна ў 12 гадзін дня ў цэнтры горада, каля плошчы Свабоды, пасля таго, як расцягнулі расцяжку “Свабоду палітвязням”.
Аляксея Кішчука і Станіслава Лаўрэнава адразу адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС. Неўзабаве абодва хлопца перасталі выходзіць на тэлефонную сувязь, а потым даслалі смс-паведамленне, што ў панядзелак над імі адбудзецца суд, а да таго іх змесцялі у ізалятар часовага ўтрымання.
Затрыманыя на акцыі салідарнасці ў Віцебску актывісты выходныя правялі ў ізалятары.
Акцыя партыі БХД “Хваля салідарнасці” ў падтрымку палітычных вязняў праходзіць у фармаце штодзённага марафону ў розных гарадах Беларусі. Актывісты пашыраюць улёткі і плакаты з інфармацыяй пра палітычных вязняў, раздаюць паштоўкі з заклікам падпісаць іх і пераслаць зняволеным. Яны таксама вывешваюць расцяжкі з заклікам вызваліць палітычных вязняў.
11.50 Адміністратыўныя справы разглядае суддзя Іна Грабоўская, якая неаднаразова судзіла віцебскіх актывістаў.
12.20 Стас Лаўрэнаў і Аляксей Кішчук запатрабавалі адвакатаў і зараз вырашацца, на які дзень будзе перанесенае паседжанне.
12.45 Судовае паседжанне перанеслі на 21 лютага. Яно пачнецца а 16-й гадзіне.