Віцебскія прыхільнікі БХД накіравалі каля двух дзесяткаў лістоў палітвязням (фота)

2013 2013-02-18T08:27:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-listu-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Супольнае напісанне лістоў да палітвязняў – гэта працяг "Хвалі салідарнасці”, шэрагу акцый, якія праводзяцца  ў падтрымку палітвязняў", -- распавяла Тацяна Севярынец, віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД.

Прыхільнікі БХД лічаць, што падтрымка палітвязняў лістамі – гэта вельмі істотна. Таму ў нядзелю 17 лютага  віцебскія актывісты сабраліся разам у "Еўрапейскім клубе", каб абмяняцца адрасамі месцаў зняволення, дзе цяпер утрымліваюць палітвязняў, ды напісаць ім лісты падтрымкі.

"Напісалі 14 лістоў, і яшчэ некалькі чалавек перапыталі  адрасы, каб напісаць лісты яшчэ і дома," – паведаміла Тацяна Севярынец.

 Яна нагадала таксама, што напярэдадні, у суботу, 16 лютага,  былі затрыманыя актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Станіслаў Лаўрэнаў і Аляксей Кішчук. Хлопцы разгарнулі ў цэнтры горада расцяжку са словам "Свабоду!" і трымалі партрэты палітзняволеных. Акцыя доўжылася ўсяго пару хвілінаў, пасля чаго абодвух хлопцаў адвезлі спачатку ў Кастрычніцкі РАУС, і потым у ізалятар часовага ўтрымання. 18 лютага Станіслава Лаўрэнава і Аляксея Кішчука будуць судзіць у Кастрычніцкім райсудзе. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international