viasna on patreon

Сёння - прэзентацыя новай кнігі Тамковіча"Жыццё пасля кратаў"

2013 2013-02-26T14:32:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tamkovich02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Тамковіч

Аляксандр Тамковіч

Прэзентацыя новай кнігі публіцыста Аляксандра Тамковіча "Жыццё пасля кратаў" адбудзецца 26 лютага. Кніга складаецца з 27 артыкулаў, у якіх распавядаецца аб тым, што адбывалася ў жыцці ўдзельнікаў трагічных падзей 19 снежня 2010 года, якія адбылі арышты за ўдзел у гэтак званых “масавых беспарадках".

Чым яны жывуць зараз? Што ў іх новага? Ці працягваецца змаганне? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні можна пашукаць у кнізе "Жыццё пасля кратаў". 

Выданне багата праілюстраваная фотаздымкамі з сямейных альбомаў герояў кнігі.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Аляксандр Тамковіч запрашаюць на імпрэзу, якая адбудзецца ў офісе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3-39) 26 лютага а 18-й гадзіне.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства