viasna on patreon

Віцебскіх актывістаў затрымалі за расцяжку са словам "Свабоду!" (фота)

2013 2013-02-16T17:48:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя "Свабоду палітвязням" у Віцебску.

Акцыя "Свабоду палітвязням" у Віцебску.

Затрыманне адбылося ў 12.10. Сябраў аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Аляксея Кішчука і Станіслава Лаўрэнава адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС. Неўзабаве абодва хлопца перасталі выходзіць на тэлефонную сувязь, а потым даслалі смс-паведамленне,  што ў панядзелак над імі адбудзецца суд, а да таго іх змесцялі у ізалятар часовага ўтрымання.

Акцыя, прысвечаная дню салідарнасці з палітвязнямі, праходзіла ў самым цэнтры Віцебску, каля Летняга амфітэатра. Аляксей Кішчук і Станіслаў Лаўрэнаў разгарнулі расцяжку са словам "Свабоду!" і дасталі партрэты палітвязняў. І больш нічога зрабіць не паспелі, бо праз лічаныя хвіліны да іх ужо пад'ехала міліцэйская машына.

Тэрыторыя цэнтру горада абсталявана відэакамерамі, а расцяжка была даволі вялікая, таму ўдзельнікаў акцыі затрымалі ў самым пачатку, мяркуе старшыня гарадской арганізацыі партыі БНФ Аляксандр Кузняцоў:

"Правесці такую акцыю менавіта 16-га мы вырашылі разам – сябры Партыі БНФ, Руху "За Свабоду", моладзевай суполкі "Вольны шлях"… Але паўнавартасцна адзначыць дзень салідарнасці не атрымалася: хлопцаў затрымалі".

"У Стаса Лаўрэнава якраз 16 лютага дзень народзінаў. Крыўдна, што даводзіцца асабістае свята праводзіць вось такім чынам. Але – гэта свядомы выбар нашых хлопцаў. Дарэчы, іх ужо затрымліваюць не ўпершыню, яны ведаюць, што гэта такое", -- кажа каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Тацяна Севярынец.

Каб падтрымаць хлопцаў маральна, за імі следам у пастарунак накіраваўся яшчэ адзін віцебскі актывіст, Пётр Іваноў. Але дзяжурны адмовіўся паведаміць яму штосці пра лёс затрыманых:

"Спачатку ён мяне ўвогуле падманваў, казаў , што ў іх "такіх затрыманых няма". І ўжо потым, калі я паказаў яму на хлопцаў, што сядзелі ў "дзяжурцы", міліцыянт заявіў, што я ім не сваяк, і таму размаўляць са мной няма пра што".

Праз тры гадзіны пасля затрымання тэлефоны Аляксей Кішчука і Станіслава Лаўрэнава па-ранейшаму маўчалі, і толькі прыблізна ў 15.40 Тацяна Севярынец атрымала "смску, што  хлопцаў вязуць у  ІЧУ.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства