Гомельскі абласны суд адмяніў прысуд сябру “Справядлівага свету”

2013 2013-02-15T18:44:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/basareuski-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскі абласны суд 15 лютага адмяніў рашэнне Жлобінскага раённага суда пакараць трыма гадамі зняволення з адтэрміноўкай сябра партыі “Справядлівы свет” Яўгена Басарэўскага.

–Абласны суд адмяніў папярэдняе рашэнне і накіраваў яго на новы разгляд у ніжэйшую інстанцыю – Жлобінскі раённы суд, – расказаў кіраўнік жлобінскай раённай партыі “Справядлівы свет” Валеры Рыбчанка. – Суддзі палічылі, што падчас судовага працэсу не былі разглежданы вынікі незалежных экспертыз, якія падцвярджаюць невінаватасць Яўгена Басарэўскага і ягонай былой калегі Валянціны Касцюкевіч.

Рыбчанка адзначае, што на судзе абласны пракурор паўтарыў слова ў слова тое ж самае, што і дзяржаўны абвінаваўца са Жлобіна, папрасіўшы пакінуць рашэнне суда ў сіле, але абласны суд прыняў бок абароны.

Нагадаем, 7 снежня 2012 года Жлобінскі раённы суд вынес прысуд сябру партыі “Справядлівы свет” Яўгену Басарэўскаму. 66-гадоваму актывісту прызначылі тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады, ягонай былой калеге Валянціне Касцюкевіч – чатыры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстнову з частковым скасаваннем тэрміну на 1 год. Яўген Басарэўскі і Валянціна Касцюкевіч прызнаныя вінаватымі па частцы 3 артыкула 424 КК РБ (“злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі”). Абадва не прызналі сваёй віны.



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international