Дзень Волі ў Менску адзначаць традыцыйнымі шэсцем і мітынгам

2013 2013-02-15T15:54:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі вызначыўся з фарматам мерапрыемства ў Менску. У працы аркамітэта ўдзельнічалі кіраўнікі ці прадстаўнікі Партыі БНФ, Аб'яднанай грамадзянскай партьі, Руху "За свабоду", аргкамітэта па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" і іншыя.

Па словах старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, канчаткова зацверджаны фармат падачы заяўкі. Шэсце і мітынг у гонар 95-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі адбудзецца 24-га сакавіка. Збор удзельнікаў у 12 гадзін на пляцоўцы каля ўваходу у Батанічны сад. Шэсце па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе запланаваны мітынг.

- Заяўка будзе пададзеная на наступным тыдні ў аўторак альбо сераду. Заяўнікамі плануюцца прадстаўнікі Партыі БНФ, Руху “За свабоду”, БХД і Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Па даручэнні аргкамітэта Рух “За свабоду” ужо падаў заяўку на арэнду памяшкання Палаца культуры трактарнага завода на 24-га сакавіка з 17-й да 21-й гадзіны, дзе аргкамітэт плануе правесці ўрачысты сход з нагоды чарговых угодкаў БНР. 22-га сакавіка плануецца адкрыццё выставы мастацкай суполкі “Пагоня” на ўправе Партыі БНФ.

На паседжанні аргкамітэта па святкаванні Дня Волі былі канчаткова зацверджаныя асноўныя тэмы будучага мерапрыемства - гэта абарона незалежнасці і вызваленне палітычных вязняў. Па словах Аляксея Янукевіча, наступнае паседжанне аргкамітэта адбудзецца ў аўторак 19-га лютага, таксама на ўправе Партыі БНФ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international