У заканадаўстве можа з'явіцца норма аб прабачэнні перад незаконна прыцягнутымі да адміністрацыйнай адказнасці

2013 2013-02-15T13:02:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zakony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Палаце прадстаўнікоў прайшло пасяджэнне Сталай камісіі па заканадаўстве, дзе абмяркоўваўся законапраект "Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях".

Адно з самых важных новаўвядзенняў, які змяшчае законапраект, - прапанова ўнесці ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях (ПВКоАП) норму, якая прадугледжвае пакрыццё шкоды. Адзначым, што падобныя нормы ўжо існуюць у заканадаўстве, якое рэгулюе крымінальныя і грамадзянскія працэсы. Калі законапраект будзе прыняты і ўступіць у сілу ў такім выглядзе, як цяпер, то дадзеная норма дасць магчымасць кампенсаваць шкоду, прычыненую грамадзяніну з-за незаконнага прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.

Артыкул, у прыватнасці, прадугледжвае пакрыццё сродкаў, выдаткаваных на юрыдычную дапамогу (адваката). Таксама гэта тычыцца шкоды здароўю. Акрамя таго, гаворка ідзе не толькі аб матэрыяльнай, але і маральнай шкодзе, якая кампенсуецца ў выглядзе прабачэння. У залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі яно можа быць як вусным, так і пісьмовым.

БелТА ўдакладняе, што Праект закона ўжо быў прыняты ў першым чытанні папярэднім скліканнем Палаты прадстаўнікоў. У першым чытанні ў камісію ўнесена каля 80 прапаноў. Яны паступілі з 19 міністэрстваў і ведамстваў, ад дэпутатаў папярэдняга склікання.

Законапраект прапануе і мноства іншых паправак. Чакаецца, што яго прымуць у другім чытанні сесіі, што мае адбыцца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international