У Вене праходзіць канферэнцыя АБСЕ “Інтэрнэт-2013: фармаванне палітыкі па абароне свабоды СМІ"

2013 2013-02-15T11:01:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/osce_sciagi.jpg

З Беларусі запрошаныя прадстаўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце РБ Уладзімір Рабаволаў, заснавальнік TUT.by Юрый Зісер і галоўная рэдактарка "Хартыі-97" Наталля Радзіна.

Сярод тэм, заяўленых у праграме, – «Прынцыпы і практыка блакавання і фільтрацыі», «Свабода выказвання меркавання меншасцяў у лічбавую эпоху», «Сацыяльныя СМІ, сацыяльная актыўнасць і свабода СМІ», «Свабода выказвання меркавання – правы і абавязкі», "Мова варожасці" – забараніць, цярпець альбо аспрэчваць?», «Будучыня аўтарскага права ў Сеціве», «Каментары на сайтах СМІ», «Новыя медыя-паслугі», «Абарона дзяцей у Сеціве», «Самарэгуляванне інтэрнэту- як гэта працуе?» і іншыя.

Сярод дакладчыкаў – прадстаўніца АБСЕ па свабодзе слова Дуня Міятавіч, спецдакладчык па Беларусі Міклаш Харашці. З беларусаў дакладчыкам у праграме пазначаны толькі Уладзімір Рабаволаў. Інфармацыю пра яго ўдзел у форуме распаўсюдзіла 13 лютага агенцтва БелТА. Паводле раскладу, ён выступіць у пятніцу, 15 лютага, на сесіі “Упраўленне інтэрнэтам шматлікімі ўдзельнікамі”.  

Запрасілі на форум  таксама заснавальніка партала TUT.BY Юрыя Зісера, які, паводле БелТА, “будзе прадстаўляць грамадзянскую супольнасць”.

Рэсурс «Хартыя-97» паведаміў, што на канферэнцыю запрасілі таксама яго галоўную рэдактарку Наталлю Радзіну. Журналістка рэзка пракаментавала запрашэнне АБСЕ паклікаць прадстаўнікоў ААЦ, нагадаўшы, што менавіта гэтаму органу даручаны жорсткі кантроль доступу грамадзян да пэўных інтэрнэт-рэсурсаў. «І АБСЕ хочацца спытаць: як можна прадастаўляць пляцоўку карнікам?», – выказалася Наталля Радзіна. 

У дыскусію на гэтую тэму ўступіў аўтар “Нашай Нівы” Зміцер Панкавец. “Перш за ўсё ў такіх паездках чыноўнікі вучацца, – лічыць ён. – Ясна, што не забаронам і рэпрэсіям. Гэта яны і без паездак умеюць... Хай ездзяць у Еўропу людзі з ААЦ. Хай ездзяць у Еўропу памежнікі. Хай ездзяць у Еўропу спецназаўцы. Кепскаму яны там не навучацца”, – упэўнены журналіст.

 У першы дзень працы форуму пасля яго адкрыцця ўжо прэзентавалі некаторыя кнігі АБСЕ. Некаторыя з іх можна знайсці анлайн па-руску:

“Путеводитель по социальным медиа 2013”.

“Путеводитель по саморегулированию сетевых СМИ”.

“Совместные декларации представителей межправительственных органов по защите свободы СМИ и выражения мнения”.

“ОБЯЗАТЕЛЬСТВА: Свобода СМИ,свобода выражения мнения и свобода информации”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international